Для тых, хто любіць Гродна
У красавіку краязнаўцы Гродна здолелі зладзіць фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА.
У мінулым годзе фэст ў Гродна быў забаронены,таму што мясцовая вертыкаль разгледзела у ім несанкцыянаванае мерапрыемства,а міліцыянты паперэджвалі арганізатараў аб адміністрацыйнай адказнасці.
Сёлета гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы прапанавалі гарадзенцам і гасцям горада13 бесплатных экскурсій
У праграме былі экскурсіі па гарадзенскіх храмах, у якіх былі прадстаўленыя практычна ўсе канфесіі, могілках і незвычайныя тэматычныя экскурсіі “З гісторы гродзенскай чыгункі”, “Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.”, “Гродзенскімі шляхамі Васіля Быкава”і іншыя.
Адмысловая экскурсія была праведзена і для выхаванцаў дзіцячага дома. Яна адзіная, да якой нельга было далучыцца усім ахвотным.
Прыемнай нечаканасцю для арганізатараў стала шматлюднасць мерапрыемства. У экскурсіях удзельнічала ад 50 і болей чалавек.
Акрамя Гродна, экскурсіі на Гарадзеншчыне прайшлі у Слоніме, Лідзе, Астраўцы, Наваградку, Ізабэліне.
Post new comment