Для тых, хто любіць Гродна

У красавіку краязнаўцы Гродна здолелі зладзіць фэст, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА.

У мінулым годзе фэст ў Гродна быў забаронены,таму што мясцовая вертыкаль разгледзела у ім несанкцыянаванае мерапрыемства,а міліцыянты паперэджвалі арганізатараў аб адміністрацыйнай адказнасці.

Сёлета гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы прапанавалі гарадзенцам і гасцям горада13 бесплатных экскурсій

У праграме былі  экскурсіі па гарадзенскіх храмах, у якіх былі прадстаўленыя практычна ўсе канфесіі, могілках і  незвычайныя тэматычныя экскурсіі “З гісторы гродзенскай чыгункі”, “Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.”, “Гродзенскімі шляхамі Васіля Быкава”і іншыя.

Адмысловая экскурсія была праведзена і  для выхаванцаў дзіцячага дома. Яна адзіная, да якой нельга было далучыцца усім ахвотным.  

Прыемнай нечаканасцю для арганізатараў стала шматлюднасць мерапрыемства. У экскурсіях удзельнічала ад 50 і болей чалавек.

Акрамя Гродна, экскурсіі на Гарадзеншчыне прайшлі у Слоніме, Лідзе, Астраўцы, Наваградку, Ізабэліне.  

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку