“Беларускі вечар” у польскім Аполе

Сустрэча на тэму моладзевага жыцця ў Беларусі адбылася ў польскім горадзе Аполе.

“З ініцыятывай арганізаваць такі вечар выступіла моладзь пратэстанцкай царквы Ostoja", - зазначыла арганізатарка імпрэзы, студэнтка праграмы Каліноўскага, Святлана Раслякова. – Пасля маіх аповедаў пра жыццё ў Беларусі, аб адсутнасці свабоды, чаму я не магу далей навучацца ва ўласнай краіне, польскія сябры пажадалі больш паглыбіцца ў тыя праблемы, з якім сутыкаецца кожны малады беларус, які пачаў змагацца з рэжымам Лукашэнка.”
 

 

Імпрэза прайшла ў пратэстанцкай царкве ў форме інтарв’ю з беларускімі студэнтамі-каліноўцамі, якія навучаюцца ў Аполі, пасля чаго гледачы мелі шанец пабачыць фільм пра Беларусь і апошнія выбары ў краіне. На завяршэнні адбылася дабрачынная латэрэя, пераможцы атрымалі ў падарунак сапраўднае беларускае сочыва і кісель.
 
Працяг мерапрыемства ладзіўся ў царкоўнай кавярні, дзе на “шведскім стале” магчыма было пакаштаваць адмыслова прыгатаваныя па беларускіх рэцэптах прысмакі і паслухаць  беларускую музыку.
 
“Пад час вечарыны мы казалі, што свабода вельмі важная для чалавека – як фізічная, так і духоўная. Самае жахлівае, калі людзі жывуць у “турме ўласных думак” і не намагаюцца нешта з гэтым рабіць. Але калі ў вас ёсьць вера, што дае духоўную свабоду, свабоду думкі, сабоду планаў, жаданняў, мэтаў, то ўжо не можаш ціхенька сядзець на кухні і мірыцца з існым становішчам. Выходзіць на вуліцы і бараніць свае правы – права выбара, якое ніхто не можа ў нас забраць,” – дадае Святлана.
 

Асаблівую падзяку ў арганізацыі мерапрыемства студэнты-каліноўцы выказалі пастару царквы Ostoja Пятру Завадскаму, моладзевым лідарам царквы: Бартку і Жанэт Качмарак, Шымону і Дамарыс Ляткевіч, Шымону і Паўліне Шчышын, якія здзейснілі істотную падтрымку і паспрыялі правядзенню імпрэзы.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.