Камітэт «Салідарнасьць” запрашае на Прэс-канферэнцыю аб кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Камітэт «Салідарнасьць” запрашае  17  чэрвеня , а  12 .00   

на прэс-канферэнцыю з нагоды пачатку інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “Тыдзень палітвязня”.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 9 палітычных вязняў.

Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. апынуліся ў няволі былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывіст “Маладога фронту” Эдуард Лобаў.

За  барацьбу з карупцыяй  на 5 год і 2 месяцы асуджаны прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч.

За праваабарончую дзейнасць  на 4,5 года пазбаўлены волі старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Асуджаны на розныя тэрміны па  так званай “справе анархістаў” Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок.

На працягу кожнага наступнага  тыдня  на сайце  http://www.salidarnasc.org/ можна  атрымаць  інфармацыю пра канкрэтнага палітычнага зняволенага “Пяць нагодаў, каб больш узнаць пра палітвязня”: важныя моманты  з жыцця, біяграфію, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячоў, і галоўнае, нагадванне пра патрэбу ў ліставанні са зняволенымі, бо гэта галоўны сродак, якім мы можам выказаць сваю салідарнасць з імі.

Адмыслова надрукаваныя паштоўкі і канверты будуць распаўсюджвацца  падчас кампаніі па рэгіёнах, офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў.

На прэс-канферэнцыі вы зможаце набыць гэтыя паштоўкі і напісаць словы падтрымкі беларускім палітвязням, а таксама задаць пытанні іх сваякам і блізкім.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе:  Пр.Незалежнасці,  80-73 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.