Камітэт «Салідарнасьць” запрашае на Прэс-канферэнцыю аб кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Камітэт «Салідарнасьць” запрашае 17 чэрвеня , а 12 .00
на прэс-канферэнцыю з нагоды пачатку інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “Тыдзень палітвязня”.
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 9 палітычных вязняў.
Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. апынуліся ў няволі былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывіст “Маладога фронту” Эдуард Лобаў.
За барацьбу з карупцыяй на 5 год і 2 месяцы асуджаны прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч.
За праваабарончую дзейнасць на 4,5 года пазбаўлены волі старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.
Асуджаны на розныя тэрміны па так званай “справе анархістаў” Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок.
На працягу кожнага наступнага тыдня на сайце http://www.salidarnasc.org/ можна атрымаць інфармацыю пра канкрэтнага палітычнага зняволенага “Пяць нагодаў, каб больш узнаць пра палітвязня”: важныя моманты з жыцця, біяграфію, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячоў, і галоўнае, нагадванне пра патрэбу ў ліставанні са зняволенымі, бо гэта галоўны сродак, якім мы можам выказаць сваю салідарнасць з імі.
Адмыслова надрукаваныя паштоўкі і канверты будуць распаўсюджвацца падчас кампаніі па рэгіёнах, офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў.
На прэс-канферэнцыі вы зможаце набыць гэтыя паштоўкі і напісаць словы падтрымкі беларускім палітвязням, а таксама задаць пытанні іх сваякам і блізкім.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе: Пр.Незалежнасці, 80-73
Пакінуць новы каментар