Мікалай Статкевіч. Лісты на волю. ( дададзена відэа)
Мікалай Статкевіч атрымлівае шмат лістоў ад сяброў, паплечнікаў з Беларусі і замежжа, проста ад незнаемых людзей. Палітвязень вельмі ўдзячны кожнаму адрасаванаму яму цёпламу слову і заўсёды адказвае на кожны дасланы ліст.
Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч імкнецца і за кратамі працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для беларускага грамадства тэмы.
Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч імкнецца і за кратамі працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для беларускага грамадства тэмы.
Палітык мае ўласную старонку ў сацыяльнай сетцы, якую не могуць адцэнзураваць турэмныя наглядчыкі https://www.facebook.com/nikolaj.statkevich?fref=ts,
На сёння ў Міколы Статкевіча каля 500 сяброў у “Фэйсбуку”.
Акаўнт Статкевіча вядзе ад яго імя жонка Марына Адамовіч, калі атрымлівае нейкую вестачку ад мужа .Так наведнікі яго старонкі могуць не толькі даведацца пра меркаванні палітвязня, але і адкаментаваць выкладзеныя допісы.
Лісты на волю Мікалая Статкеіча рэгулярна публікуюцца на яго асабістым сайце http://www.statkevich.org/
Прапануем выказванні, ўзятыя з лістоў Мікалая Статкевіча за чэрвень 2013 года:
...прачытаў пра даклад Палецкіса. Здзівіла яго тэза пра "паляпшэнне сітуацыі" ў 2012 г. Наколькі я памятаю, у гэты год чатыры з "палітычных" былі рашэннямі судоў пераведзены з калоній у турмы. А гэта істотнае згаршэнне сітуацыі для нас. Напрыклад, у савецкія часы адзін дзень у турме (у СІЗА) залічваўся за два дні ў калоніі. Я ўжо не кажу пра той ціск, які прыйшлося вытрымаць большасці з нас. Калі гэта - "паляпшэнне", то што тады "пагаршэнне"? Такое уражанне, што сп. Палецкіс дбае не пра паляпшэнніе сітуацыі тут, а пра аб'ёмы перавалкі грузаў Клайпедскага порта. У лепшым выпадку. [Ліст ад 3 чэрвеня 2013 г.]
У апошнія тыдні ў СМі і сацыяльных сетках шырока абмяркоўвалася ініцыятыва бабруйскіх актывістаў напісаць лісты да Яўгена Васьковіча з прапановамі падпісаць прашэнне аб памілаванні. Гэта прыватная ініцыятыва, дзякуючы сацыяльным сеткам, перарасла ў агульную дыскусію, - ці не звярнуцца з такімі лістамі да ўсіх палітвязняў?
Вось што з гэтай нагоды напісаў Мікалай Статкевіч:
Наконт ініцыятывы папрасіць "палітычных", каб яны папрасіліся. Мне здаецца, што ў нас і так ужо было зроблена розных гнюснасцяў "по просьбам трудящихся" аж зашмат. Пара спыніцца.
Але спадабаліся каментары прадстаўнікоў грамадскасці з гэтай нагоды ў "НВ". Асабліва каментар Уладзі Арлова, які цалкам супадае з маей пазіцыяў. Сказана ж было: "... а гонар - нікому". [Ліст ад 6 чэрвеня 2013 г.]
Пра звесткі аб плануемым размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі:
Па БТ даведаўся пра авіябазу. Ізноў "наклонили". Нафтавы баланс цяпер, мабыць, падпішуць. Але грошы праядуцца, а потым прыйдзе час новага балансу. І што далей?
Post new comment