Мікалай Статкевіч. Лісты на волю. ( дададзена відэа)

Мікалай Статкевіч атрымлівае шмат лістоў ад сяброў, паплечнікаў з Беларусі і замежжа,  проста ад незнаемых  людзей. Палітвязень вельмі ўдзячны кожнаму адрасаванаму яму цёпламу слову і заўсёды адказвае на кожны дасланы ліст.

Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч  імкнецца і за кратамі  працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае  з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для  беларускага грамадства тэмы.

Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч  імкнецца і за кратамі  працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае  з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для  беларускага грамадства тэмы.

Палітык мае  ўласную старонку ў сацыяльнай сетцы, якую не могуць адцэнзураваць турэмныя наглядчыкі  https://www.facebook.com/nikolaj.statkevich?fref=ts,

На сёння ў Міколы Статкевіча каля 500 сяброў у “Фэйсбуку”.

Акаўнт Статкевіча вядзе ад яго імя жонка Марына Адамовіч, калі атрымлівае  нейкую вестачку ад мужа .Так  наведнікі яго старонкі  могуць не толькі даведацца пра  меркаванні палітвязня, але  і  адкаментаваць выкладзеныя допісы.

Лісты на волю Мікалая Статкеіча  рэгулярна публікуюцца на яго асабістым сайце        http://www.statkevich.org/

  Прапануем  выказванні, ўзятыя з лістоў Мікалая Статкевіча  за чэрвень 2013 года:

...прачытаў пра даклад Палецкіса. Здзівіла яго тэза пра "паляпшэнне сітуацыі" ў 2012 г. Наколькі я памятаю, у гэты год чатыры з "палітычных" былі рашэннямі судоў пераведзены з калоній у турмы. А гэта істотнае згаршэнне сітуацыі для нас. Напрыклад, у савецкія часы адзін дзень у турме (у СІЗА) залічваўся за два дні ў калоніі. Я ўжо не кажу пра той ціск, які прыйшлося вытрымаць большасці з нас. Калі гэта - "паляпшэнне", то што тады "пагаршэнне"? Такое уражанне, што сп. Палецкіс дбае не пра паляпшэнніе сітуацыі тут, а пра аб'ёмы перавалкі грузаў Клайпедскага порта. У лепшым выпадку. [Ліст ад 3 чэрвеня 2013 г.]

У апошнія тыдні ў СМі і сацыяльных сетках шырока абмяркоўвалася ініцыятыва бабруйскіх актывістаў напісаць лісты да Яўгена Васьковіча з прапановамі падпісаць прашэнне аб памілаванні. Гэта прыватная ініцыятыва, дзякуючы сацыяльным сеткам, перарасла ў агульную дыскусію, - ці не звярнуцца з такімі лістамі да ўсіх палітвязняў?

Вось што з гэтай нагоды напісаў Мікалай Статкевіч:

Наконт ініцыятывы папрасіць "палітычных", каб яны папрасіліся. Мне здаецца, што ў нас і так ужо было зроблена розных гнюснасцяў "по просьбам трудящихся" аж зашмат. Пара спыніцца. 
Але спадабаліся каментары прадстаўнікоў грамадскасці з гэтай нагоды ў "НВ". Асабліва каментар Уладзі Арлова, які цалкам супадае з маей пазіцыяў. Сказана ж было: "... а гонар - нікому". [Ліст ад 6 чэрвеня 2013 г.]

Пра звесткі аб плануемым размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі:

Па БТ даведаўся пра авіябазу. Ізноў "наклонили". Нафтавы баланс цяпер, мабыць, падпішуць. Але грошы праядуцца, а потым прыйдзе час новага балансу. І што далей?

 

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку