Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў:” Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай”

Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасці “Тыдзень палітвязня”:

-- Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай... Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся...»

У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста– ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.

Варта дадать, што кожны палітвязень, не проста сядзіць, а працягвае выконваць сваю місію і за кратамі. На кожнагаз  гэтых людзей  звяртаюць шмат увагі не толькі турэмшчыкі, але і іншыя зняволеныя. Тая падтрымка, якую яны атрыміліваюць з волі – і матэрыяльная і маральная – гэта паказчык нашага стаўляння да гэтых людзей, да іх мужных учынкаў, гэта ўскосная адзнака не толькі тых, хто за кратамі, але і тых хто на волі.

У кожнага з нас ёсць сотні і тысячы вялікіх і не вельмі спраў, з-за якіх мы часта адкладваем «на потым» тое-сёе, што падаецца не такім істотным. Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.