Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў:” Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай”
Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасці “Тыдзень палітвязня”:
-- Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай... Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся...»
У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста– ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.
Варта дадать, што кожны палітвязень, не проста сядзіць, а працягвае выконваць сваю місію і за кратамі. На кожнагаз гэтых людзей звяртаюць шмат увагі не толькі турэмшчыкі, але і іншыя зняволеныя. Тая падтрымка, якую яны атрыміліваюць з волі – і матэрыяльная і маральная – гэта паказчык нашага стаўляння да гэтых людзей, да іх мужных учынкаў, гэта ўскосная адзнака не толькі тых, хто за кратамі, але і тых хто на волі.
У кожнага з нас ёсць сотні і тысячы вялікіх і не вельмі спраў, з-за якіх мы часта адкладваем «на потым» тое-сёе, што падаецца не такім істотным. Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай.
Пакінуць новы каментар