“ Ім патрэбна падтрымка кожнага беларуса”
Ігар Случак, аўтар гомельскай грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” выказаў свае меркаванне наконт ліставання з палітвязнямі:
“Тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх ізалявалі за іх погляды выклікае шкадаванне і занепакоенасць. Безумоўна ім патрэбна падтрымка кожнага беларуса, у тым ліку маральная і кампанія “Тызень палітвязня”, што распачаў камітэт “Салідарнасць” дае шырокую магчымасць падзякаваць гэтым мужным і шчырым людзям за тое, што мы жывем не ў Паўночнай Карэі.
Сам склад палітвязняў прадстаўляе сабой міні-зрэз усяго беларускага грамадства – за кратамі і простыя людзі, і палітыкі, і прадпрымальнікі і правабаронцы. Гэта Беларусь.
А ў Паўночнай Карэі ўвесь народ палітвязні. Магчыма казаць, што калі б у Беларусі не было актыўнай грамадскай супольнасць, што кантралюе і спрабуе ўздзейнічаць на працэсы, што адбываюцца ў краіне, палітвязнямі былі б тысяцы, а ўся сітуацыя ў Беларусі была б нашмат горш, чым ёсць зараз.
Справа кожнага сумленнага чалавека, які разумее гэта, падтрымаць хоць бы лістом ці паштоўкай тых людзей, каму зараз горш, бо яны пакутуюць за нас, замест нас і на іх месцы мог быць кожны з нас, кожны грамадзянін Беларусі”.
Post new comment