“ Ім патрэбна падтрымка кожнага беларуса”

Ігар Случак, аўтар гомельскай грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” выказаў свае меркаванне наконт ліставання з палітвязнямі:

 

“Тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх ізалявалі за іх погляды выклікае  шкадаванне і занепакоенасць. Безумоўна ім патрэбна падтрымка кожнага  беларуса, у тым ліку маральная і кампанія “Тызень палітвязня”, што распачаў камітэт “Салідарнасць” дае шырокую магчымасць падзякаваць гэтым мужным і шчырым людзям за тое, што мы жывем не ў Паўночнай Карэі. 

 

Сам склад палітвязняў прадстаўляе сабой міні-зрэз усяго беларускага грамадства – за кратамі і простыя людзі, і палітыкі, і прадпрымальнікі і правабаронцы. Гэта Беларусь.

 

А ў Паўночнай Карэі ўвесь народ палітвязні. Магчыма казаць, што калі б у Беларусі не было актыўнай грамадскай супольнасць, што кантралюе і спрабуе ўздзейнічаць на працэсы, што адбываюцца ў краіне, палітвязнямі былі б тысяцы, а ўся сітуацыя ў Беларусі была б нашмат горш, чым ёсць зараз.

 

Справа кожнага сумленнага чалавека, які разумее гэта, падтрымаць хоць бы лістом ці паштоўкай тых людзей, каму зараз горш, бо яны пакутуюць за нас, замест нас і на іх месцы мог быць кожны з нас, кожны грамадзянін Беларусі”.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку