Вызначаны лаўрэаткі конкурсы «Жанчыны – мы разам!»

Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», які зладзілі Фонд «Мы разам» і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» прыфінансавай дапамозе ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, падвёў вынікі.

У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.

Журы конкурсу: Міраслава Стаховяк-Ружецка (Польшча), Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скшыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь), Йоланта Пентек (Польшча) прызналі прысудзіць першую ўзнагароду ў памеры 1000 PLN Марыне Цiтовай за эсэ «Флаг держала моя Любовь», другую ўзнагароду ўпамеры 750 PLN  атрымала Таццяна Севярынец за эсэ «Жанчыны, мы – разам», трэцюю ўзнагароду ўпамеры 500 PLN атрымала  Яраслава Ананка за эсэ «Мова-немаўля».

Спецыяльную адзнаку журы  атрымалі працы наступных аўтарак:

Юлiя Сцяпанава

Арына Лiсецкая

Анна Кокат

Настасся Азарка

Вольга Бабкова

Людмiла Мiрзаянава

Бася Ростек

Марына Яўсейчык

Аўтаркі найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым міжнародным семінары-майстэрні, якi адбудзецца 3-6 кастрычнiка 2013 г. ва Вроцлаве.

Лепшыя эсэ конкурсу будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.