Вызначаны лаўрэаткі конкурсы «Жанчыны – мы разам!»
Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», які зладзілі Фонд «Мы разам» і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» прыфінансавай дапамозе ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, падвёў вынікі.
У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.
Журы конкурсу: Міраслава Стаховяк-Ружецка (Польшча), Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скшыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь), Йоланта Пентек (Польшча) прызналі прысудзіць першую ўзнагароду ў памеры 1000 PLN Марыне Цiтовай за эсэ «Флаг держала моя Любовь», другую ўзнагароду ўпамеры 750 PLN атрымала Таццяна Севярынец за эсэ «Жанчыны, мы – разам», трэцюю ўзнагароду ўпамеры 500 PLN атрымала Яраслава Ананка за эсэ «Мова-немаўля».
Спецыяльную адзнаку журы атрымалі працы наступных аўтарак:
Юлiя Сцяпанава
Арына Лiсецкая
Анна Кокат
Настасся Азарка
Вольга Бабкова
Людмiла Мiрзаянава
Бася Ростек
Марына Яўсейчык
Аўтаркі найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым міжнародным семінары-майстэрні, якi адбудзецца 3-6 кастрычнiка 2013 г. ва Вроцлаве.
Лепшыя эсэ конкурсу будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г.
Пакінуць новы каментар