Сустрэча сваякоў палітвязняў з амбасадарамі
Амбасада Вялікай Брытаніі выступіла з ініцыятывай сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычных місій, якія месцяцца ў Мінску, са сваякамі палітычных вязняў, беларускімі праваабаронцамі і толькі што вызваленымі з-за кратаў Змітром Дашкевічам і Аляксандрам Францкевічам.
Усустрэчы на ўзроўні першых асобаў прынялі удзел прадстаўнікі амбасадаў і консульскіх аддзелаў з ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Угоршчыны, Румыніі,Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы.
Амбасадар Яе Вялікасці ў Мінску Брус Бакнэл і яго жонка Генрыета Бакнэл вельмі шчыра звярнуліся да прысутных сваякоў палітвязняў са словамі падтрымкі і надзеі на хутчэйшае безумоўнае вызваленне ўсіх беларускіх вязняў сумлення, якія сення знаходзяцца ў вязніцах. Звяртаючыся да Змітра Дашкевіча і Аляксандра Францкевіча, брытанскі амбасадар выказаў спадзяванне, што падчас сенняшняй імпрэзы яны ў поўнай меры адчуюць чалавечае цяпло і жаданне падтрымаць іх пасля вызвалення з-зя кратаў.
У вячарыне удзельнічалі Наталля Пінчук, Марына Адамовіч, Галіна Сіўчык, Мілана Міхалевіч, Марына Лобава, Ала Саннікава,Таццяна Францкевіч, Наста Дашкевіч, Любоў Кавалева, Уладзімір Мядзьведзь, Эніра Браніцкая, Раіса Міхайлоўская, Андрэй Пачобут, Ігар Волчак, Андрэй Бандарэнка, а таксама прадстаўнікі камітэта “Салідарнасьць”.
Post new comment