Сустрэча сваякоў палітвязняў з амбасадарамі

Амбасада Вялікай Брытаніі выступіла з ініцыятывай сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычных місій, якія месцяцца ў Мінску, са сваякамі палітычных вязняў, беларускімі праваабаронцамі  і толькі што вызваленымі з-за кратаў  Змітром Дашкевічам і Аляксандрам Францкевічам.

Усустрэчы  на ўзроўні першых асобаў прынялі удзел  прадстаўнікі амбасадаў і консульскіх аддзелаў  з  ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Угоршчыны, Румыніі,Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы.

Амбасадар Яе Вялікасці ў Мінску Брус Бакнэл і яго жонка Генрыета Бакнэл вельмі шчыра звярнуліся да прысутных сваякоў палітвязняў са словамі падтрымкі і  надзеі на хутчэйшае  безумоўнае вызваленне ўсіх беларускіх вязняў сумлення, якія сення знаходзяцца  ў вязніцах. Звяртаючыся да Змітра Дашкевіча і Аляксандра Францкевіча, брытанскі амбасадар выказаў спадзяванне, што падчас сенняшняй  імпрэзы яны  ў поўнай меры адчуюць чалавечае цяпло і жаданне падтрымаць іх пасля вызвалення з-зя кратаў.

У вячарыне удзельнічалі  Наталля Пінчук, Марына Адамовіч, Галіна Сіўчык, Мілана Міхалевіч, Марына Лобава, Ала Саннікава,Таццяна Францкевіч, Наста Дашкевіч, Любоў Кавалева, Уладзімір Мядзьведзь, Эніра Браніцкая, Раіса Міхайлоўская, Андрэй Пачобут, Ігар Волчак, Андрэй Бандарэнка, а таксама прадстаўнікі камітэта “Салідарнасьць”.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку