Павіншуй палітвязня з Днём народзінаў!
Зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму 25 верасня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў следчым ізалятары ў Менску, затым у Бабруйскай папраўчай калоніі №2.
Трэці год запар Алесь Бяляцкі не можа годна адзначыць свой дзень народзінаў у коле родных, сяброў і паплечнікаў. Аднак у кожнага з нас ёсць магчымасць павіншаваць Алеся, даслаць яму цёплыя словы падтрымкі і свае шчырыя пажаданні. Там, за турэмнымі мурамі, гэтыя віншаванні нагадаюць праваабаронцу, які 17 год бараніў правы простых людзей, што ён не застаўся адзін, што пра яго памятаюць і чакаюць хутчэйшага вызвалення.
Паштоўку Алесю Бяляцкаму з днём народзінаў можна даслаць на адрас:
Бяляцкаму Алесю Віктаравічу,
Сікорскага 1, ІК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800.
Можна таксама адправіць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166.
Post new comment