Павіншуй палітвязня з Днём народзінаў!

Зняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека  Алесю Бяляцкаму 25 верасня спаўняецца 51 год. Ад 4 жніўня 2011 года праваабаронца знаходзіцца за кратамі, спачатку ў следчым ізалятары ў Менску, затым у Бабруйскай папраўчай калоніі №2.

Трэці год запар Алесь Бяляцкі не можа годна адзначыць свой дзень народзінаў у коле родных, сяброў і паплечнікаў. Аднак у кожнага з нас ёсць магчымасць павіншаваць Алеся, даслаць яму цёплыя словы падтрымкі і свае шчырыя пажаданні. Там, за турэмнымі мурамі, гэтыя віншаванні нагадаюць праваабаронцу, які 17 год бараніў правы простых людзей, што ён не застаўся адзін, што пра яго памятаюць і чакаюць хутчэйшага вызвалення.

Паштоўку Алесю Бяляцкаму з днём народзінаў можна даслаць на адрас:

Бяляцкаму Алесю Віктаравічу,

Сікорскага 1, ІК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800.

Можна таксама адправіць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку