У Брэсце адкрыў дзверы офіс Камітэта “Салідарнасьць”

Жыхары Брэста і вобласці цяпер маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю юрыстаў і наўпроставую дапамогу валантэраў.

- Збіраемся дапамагаць жыхарам вобласці абараняць свае правы па гарачых слядах, пакуль яшчэ не позна выправіць сытуацыю, - кажа валантэр Сяргей Вакуленка. – Часцей за ўсё людзі звяртаюцца па вырашэнне працоўных і жыллёвых канфліктаў, але шмат наведнікаў прыходзяць паскардзіцца на абыякавасць чыноўнікаў і халатнасць службовых асоб. Распавесці пра ўмовы прававога вакуўма, калі няма куды звярнуцца са сваёй праблемай. Нядаўна адзін берасцеец звярнуўся да нас па дапамогу з-за таго, што мясцовыя лекары выпісалі са шпіталя ягоную маці толькі з-за таго, што быццам бы ў іх няма адпаведных умоў каб лекаваць 70-ігадовую жанчыну.  Прыйшлося ісці ў аддзел аховы здароўя, каб выратаваць жанчыну.

У большасці выпадкаў выпадае разам з чалавекам пачынаць рушэнне па інстанцых, дамагаючыся вырашэння гарачага пытання.

Раман Даніловіч, напрыклад,  3 месяцы працаваў у ОДО “Маркет +” і праз 3 месяцы не змог працягваць выкананне працоўных абавязкаў з-за невыносных працоўных умоў.

Мужчыне не выдавалі сродкаў абароны, а таксама адсутнічалі  душавыя і нават прыбіральні не было. Непрыемныя санітарна-бытавыя ўмовы сталіся прычынай для напісання заявы на звальненне ўжо праз тры месяцы пасля пачатку працы. У адказ спадар Даніловіч сутыкнуўся з хамскім стаўленнем кіраўніцтва і праблемамі з выплатай заробка.

З дапамогай юрыстаў берасцейскага офісу “Салідарнасці” Раман звярнуўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама напісаў заяву ў Дзяржкантроль.

"Неўзабаве прыйшоў адказ, які падцвердзіў месца парушэнняў, а ў заключэнні дырэктара вымусілі выплаціць спагнанне ў памеры 10 базавых велечыняў. Аднакш подпіса пад гэтым прадпісаннем не было, таму мы вырашылі скласці яшчэ адзін зварот, бо без подпіса, Раман мог так і не атрымаць заробак. Цяпер чакаю на адказ,” - кажа Раман Даніловіч.

Сяргей Вакуленка дадаў, што кожны выпадак з парушэннем правілаў на працоўных месцах будзе зафіксаваны і правераны.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.