У Брэсце адкрыў дзверы офіс Камітэта “Салідарнасьць”
Жыхары Брэста і вобласці цяпер маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю юрыстаў і наўпроставую дапамогу валантэраў.
- Збіраемся дапамагаць жыхарам вобласці абараняць свае правы па гарачых слядах, пакуль яшчэ не позна выправіць сытуацыю, - кажа валантэр Сяргей Вакуленка. – Часцей за ўсё людзі звяртаюцца па вырашэнне працоўных і жыллёвых канфліктаў, але шмат наведнікаў прыходзяць паскардзіцца на абыякавасць чыноўнікаў і халатнасць службовых асоб. Распавесці пра ўмовы прававога вакуўма, калі няма куды звярнуцца са сваёй праблемай. Нядаўна адзін берасцеец звярнуўся да нас па дапамогу з-за таго, што мясцовыя лекары выпісалі са шпіталя ягоную маці толькі з-за таго, што быццам бы ў іх няма адпаведных умоў каб лекаваць 70-ігадовую жанчыну. Прыйшлося ісці ў аддзел аховы здароўя, каб выратаваць жанчыну.
У большасці выпадкаў выпадае разам з чалавекам пачынаць рушэнне па інстанцых, дамагаючыся вырашэння гарачага пытання.
Раман Даніловіч, напрыклад, 3 месяцы працаваў у ОДО “Маркет +” і праз 3 месяцы не змог працягваць выкананне працоўных абавязкаў з-за невыносных працоўных умоў.
Мужчыне не выдавалі сродкаў абароны, а таксама адсутнічалі душавыя і нават прыбіральні не было. Непрыемныя санітарна-бытавыя ўмовы сталіся прычынай для напісання заявы на звальненне ўжо праз тры месяцы пасля пачатку працы. У адказ спадар Даніловіч сутыкнуўся з хамскім стаўленнем кіраўніцтва і праблемамі з выплатай заробка.
З дапамогай юрыстаў берасцейскага офісу “Салідарнасці” Раман звярнуўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама напісаў заяву ў Дзяржкантроль.
"Неўзабаве прыйшоў адказ, які падцвердзіў месца парушэнняў, а ў заключэнні дырэктара вымусілі выплаціць спагнанне ў памеры 10 базавых велечыняў. Аднакш подпіса пад гэтым прадпісаннем не было, таму мы вырашылі скласці яшчэ адзін зварот, бо без подпіса, Раман мог так і не атрымаць заробак. Цяпер чакаю на адказ,” - кажа Раман Даніловіч.
Сяргей Вакуленка дадаў, што кожны выпадак з парушэннем правілаў на працоўных месцах будзе зафіксаваны і правераны.
Пакінуць новы каментар