Уладзімер Яроменак: "у скасаванне прысуда было цяжка паверыць"
Сёння o Мінскім гарадскім судзе разглядалі скаргу былога палітвязня, асуджанага за мірную акцыю пратэсту суспраць фальсіфікацыі пад час прэзыдэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, Уладзімера Яроменка, на прысуд суда Першамайскага раёну, які 20 жніўня прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду.
Адвакат Яроменка звярнуў у скарзе ўвагу суда на шматлікія парушэнні ў хадзе судовага разбіральніцтва і складзе прапапарушэння. Яроменак сцвярджаў, што нават подпіс гаспадара кватэры, у якой Яроменак абавязаны быў знаходзіцца, адрозніваўся ў пратаколе яго допыту і іншых матэрыялах справы.
"Цяжка паверыць, што ва ўмовах "беларускага правасуддзя" і залежнага суда, гарадскі суд можа скасаваць рашэнне раённага. Адгакш не маглі не адрэагаваць на такое нахабства. Ня надта хочацца сядзець 3 месяцы арышту па сфабрыкаванай беспадстаўнай справе." - распавёў пра свае чаканні ад вынікаў суда Яроменак.
На судовым паседжанні прысутнічалі паплечнікі Яроменка і палітыкі, у тым ліку: Зміцер Дашкевіч і Павал Севярынец. Кароткі разгляд справы, не ўнёс зменаў у рашэнне раённага суда. Цяпер Яроменак будзе чакаць афіцыйны выклік з крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РУУС для адбыцця трохмесячнага арышту. Забраць пастанову Мінгарсуда асуджаны можа праз два тыдні.
"Салідарнасць" будзе паведамляць пра далейшую хаду гэтай справы.
Post new comment