Уладзімер Яроменак: "у скасаванне прысуда было цяжка паверыць"

Сёння o Мінскім гарадскім судзе разглядалі скаргу былога палітвязня, асуджанага за мірную акцыю пратэсту суспраць фальсіфікацыі пад час прэзыдэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, Уладзімера Яроменка, на прысуд суда Першамайскага раёну, які 20 жніўня прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду.

Адвакат Яроменка звярнуў у скарзе ўвагу суда на шматлікія парушэнні ў хадзе судовага разбіральніцтва і складзе прапапарушэння. Яроменак сцвярджаў, што нават подпіс гаспадара кватэры, у якой Яроменак абавязаны быў знаходзіцца, адрозніваўся ў пратаколе яго допыту і іншых матэрыялах справы.

"Цяжка паверыць, што ва ўмовах "беларускага правасуддзя" і залежнага суда, гарадскі суд можа скасаваць рашэнне раённага. Адгакш не маглі не адрэагаваць на такое нахабства. Ня надта хочацца сядзець 3 месяцы арышту па сфабрыкаванай беспадстаўнай справе." - распавёў пра свае чаканні ад вынікаў суда Яроменак.

На судовым паседжанні прысутнічалі паплечнікі Яроменка і палітыкі, у тым ліку: Зміцер Дашкевіч і Павал Севярынец. Кароткі разгляд справы, не ўнёс зменаў у рашэнне раённага суда. Цяпер Яроменак будзе чакаць афіцыйны выклік з крымінальна-выканаўчай інспекцыі Першамайскага РУУС для адбыцця трохмесячнага арышту. Забраць пастанову Мінгарсуда асуджаны можа праз два тыдні.

"Салідарнасць" будзе паведамляць пра далейшую хаду гэтай справы.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку