Усёй грамадой – на выратаванне дзіцёнка

Грамадзянская кампанія з удзелам валантораў па зборы сродкаў для хворай 12-ігадовай Алены Новік працягваецца ў Гомлі. Актыўная пазіцыя неабыякавых гамельчукоў дапамагла сабраць больш за 130 тысяч даляраў на аперацыю для хворай дзяўчынкі-сіраты, Алены Новік.

Цягам лістапада валантэры разляпілі і раскідалі па паштовых скрынках тысячы ўлётак, у Гомлі нават з’явіліся білборды з заклікам дапамагчы дзяўчыне. Мясцовы футбольны клуб выходзіў на поле ў майках з заклікам дапамагчы хворай, маршрутныя таксоўкі і прыватныя аўто перасоўваюцца па горадзе з аналагічнымі надпісамі. Сродкі на дабрачынны рахунак ужо пералічылі скаўты гомельскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.

Алена Новік ужо больш за пяць гадоў хварэе на лейкоз. Дзяўчына праходзіла лекаванне ў Гомлі, Мінску і нават у Нямеччыне. На некаторы час хвароба саступіла, але ў кастрычніку ў дзіцёнка адбыўся рэцэдыў. Яна патрапіла ў анкацэнтар і пакуль праходзіць курс хіміятэрапіі.

23 лістапада ў Гарадскім цэнтры культуры адбудзецца дабрачынна канцэрт у падтрымку дзіцёнка з удзелам джазавых выканаўцаў з ЗША і папулярных выканаўцаў Беларусі.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.