Усёй грамадой – на выратаванне дзіцёнка
Грамадзянская кампанія з удзелам валантораў па зборы сродкаў для хворай 12-ігадовай Алены Новік працягваецца ў Гомлі. Актыўная пазіцыя неабыякавых гамельчукоў дапамагла сабраць больш за 130 тысяч даляраў на аперацыю для хворай дзяўчынкі-сіраты, Алены Новік.
Цягам лістапада валантэры разляпілі і раскідалі па паштовых скрынках тысячы ўлётак, у Гомлі нават з’явіліся білборды з заклікам дапамагчы дзяўчыне. Мясцовы футбольны клуб выходзіў на поле ў майках з заклікам дапамагчы хворай, маршрутныя таксоўкі і прыватныя аўто перасоўваюцца па горадзе з аналагічнымі надпісамі. Сродкі на дабрачынны рахунак ужо пералічылі скаўты гомельскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
Алена Новік ужо больш за пяць гадоў хварэе на лейкоз. Дзяўчына праходзіла лекаванне ў Гомлі, Мінску і нават у Нямеччыне. На некаторы час хвароба саступіла, але ў кастрычніку ў дзіцёнка адбыўся рэцэдыў. Яна патрапіла ў анкацэнтар і пакуль праходзіць курс хіміятэрапіі.
23 лістапада ў Гарадскім цэнтры культуры адбудзецца дабрачынна канцэрт у падтрымку дзіцёнка з удзелам джазавых выканаўцаў з ЗША і папулярных выканаўцаў Беларусі.
Пакінуць новы каментар