Якая мадэль мадэрнізацыі патрэбна беларускай адукацыі?
Незалежныя студэнцкія арганізацыі разам з Грамадскім Балонскім камітэтам, Камітэтам «Салідарнасьць”, Офісам па правах людзей з інваліднасцю і Таварыствам беларускай школы ладзяць 17 снежня канферэнцыю:
«МАДЭРНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫІ: ВЫКЛІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ”.
Якія выклікі паўсталі перад сістэмай адукацыі Беларусі, якая якасць сённяшняй адукацыйнай палітыкі, ці адпавядаюць стратэгіі развіцця сярэдняй і вышэйшай школы нашай краіны актуальным патрэбам і нацыянальна-культурнай перспектыве беларускага народу?
Працаўнікам асветнай сферы, экспертам, грамадскім арганізацыям, якія адстойваюць інтарэсы зацікаўленых груп насельніцтва нашай краіны, прапануюць абмеркаваць гэтыя тэмы падчас канферэнцыі.
4 снежня 2013 г. прайшлі парламенцкія слуханні на тэму «Удасканаленне заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах». Але ці адпавядаюць выказаныя ў парламенце прапановы сучаснай мадэлі мадэрнізацыі адукацыі?
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць магчымасці і механізмы пашырэння грамадскага ўдзелу ў кіраванні адукацыяй, адказнасць грамадства за яе якасць, рэальнае забеспячэнне права на адукацыю па-беларуску на ўсіх узроўнях, справядлівы доступ да вышэйшай адукацыі розных груп грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасю, асоб старэйшага ўзросту ды інш. Спецыяльная сесія будзе прысвечана ўдзелу студэнтаў у прыняцці рашэнняў у жыцці ВНУ .
Вынікам канферэнцыі павінны стаць узгодненыя прапановы наконт развіцця заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі, якія адпавядаюць грамадскаму запыту на інтэграцыю ў еўрапейскую адукацыйную прастору.
Усіх зацікаўленых запрашаюць прыняць удзел ў канферэнцыі. Яна адбудзецца 17 снежня 2013 з 12.00 да 18.00 у Мінску ў Гатэлі Краўн Плаза, зала Прынцэс 2 ( вул. Кірава, 13)
Post new comment