Якая мадэль мадэрнізацыі патрэбна беларускай адукацыі?

Незалежныя студэнцкія арганізацыі разам з Грамадскім  Балонскім камітэтамКамітэтам «Салідарнасьць”, Офісам па правах людзей з інваліднасцю і Таварыствам беларускай школы ладзяць 17 снежня канферэнцыю:

 

«МАДЭРНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫІ: ВЫКЛІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ”.

 

Якія выклікі паўсталі перад сістэмай адукацыі Беларусі, якая якасць  сённяшняй адукацыйнай палітыкі, ці  адпавядаюць стратэгіі развіцця сярэдняй і вышэйшай школы нашай краіны актуальным патрэбам і нацыянальна-культурнай перспектыве беларускага народу?

 

Працаўнікам асветнай сферы, экспертам, грамадскім арганізацыям, якія адстойваюць інтарэсы зацікаўленых груп насельніцтва нашай краіны, прапануюць абмеркаваць гэтыя тэмы падчас канферэнцыі.

 

4 снежня 2013 г. прайшлі парламенцкія слуханні на тэму «Удасканаленне заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах». Але ці адпавядаюць выказаныя ў парламенце прапановы сучаснай мадэлі мадэрнізацыі адукацыі?

 

Удзельнікі канферэнцыі  абмяркуюць магчымасці і механізмы пашырэння грамадскага ўдзелу ў кіраванні адукацыяй, адказнасць грамадства за яе якасць, рэальнае забеспячэнне права на адукацыю па-беларуску на ўсіх узроўнях, справядлівы доступ да вышэйшай адукацыі розных груп грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасю, асоб старэйшага ўзросту ды інш. Спецыяльная сесія будзе прысвечана ўдзелу студэнтаў у прыняцці рашэнняў у жыцці ВНУ .

 

Вынікам канферэнцыі павінны стаць узгодненыя прапановы наконт развіцця заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі, якія адпавядаюць грамадскаму запыту на інтэграцыю ў еўрапейскую адукацыйную прастору.

 

Усіх зацікаўленых запрашаюць  прыняць удзел ў канферэнцыі.  Яна адбудзецца 17 снежня 2013 з 12.00 да 18.00 у Мінску  ў Гатэлі Краўн Плаза, зала Прынцэс 2 ( вул. Кірава, 13)

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку