Валянціна Яроменак: "Не магу дачакацца, як абрадую мужа!"

Пасля працяглае эпапеі з нядопускам адваката да актывіста "Маладога Фрону, Уладзя Яроменка ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага 1, жонцы актывіста, Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выканання пакаранняў МУС, што мужа неўзабаве  перавядуць з «Валадаркі» для адбыцця пакарання ў арыштны дом у Баранавічах.

"Нарэшце радая атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра мужа. Да яго пакуль не даходзілі лісты, не дазвалялі адвакату сустрэцца. Нарэшце прыйшло паведамленне, што наступныя тры месяцы муж правядзе ў Баранавічах. Уладзь безумоўна хвалюецца, бо я - цяжарная. Відаць, што менавіта там Уладзь атрымае весткі, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. У чацьвер я збіраюся на УЗІ, дзе маю атрымаць адказ, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. Не магу дачакацца, як абрадую мужа!" - кажа Валянціна Яроменак.

 

Напісаць Уладзю варта па адрэсе:

225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА №6

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.