Валянціна Яроменак: "Не магу дачакацца, як абрадую мужа!"
Пасля працяглае эпапеі з нядопускам адваката да актывіста "Маладога Фрону, Уладзя Яроменка ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага 1, жонцы актывіста, Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выканання пакаранняў МУС, што мужа неўзабаве перавядуць з «Валадаркі» для адбыцця пакарання ў арыштны дом у Баранавічах.
"Нарэшце радая атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра мужа. Да яго пакуль не даходзілі лісты, не дазвалялі адвакату сустрэцца. Нарэшце прыйшло паведамленне, што наступныя тры месяцы муж правядзе ў Баранавічах. Уладзь безумоўна хвалюецца, бо я - цяжарная. Відаць, што менавіта там Уладзь атрымае весткі, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. У чацьвер я збіраюся на УЗІ, дзе маю атрымаць адказ, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. Не магу дачакацца, як абрадую мужа!" - кажа Валянціна Яроменак.
Напісаць Уладзю варта па адрэсе:
225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА №6
Пакінуць новы каментар