Камітэт "Салідарнасьць" віншуе Вас і Вашыя сем'і з Раством і надыходзячым Новым Годам і запрашае на Прэс-канфэрэнцыю

3 студзеня а 13-й гадзіне на офісе "Руху за Свабоду" (пр/кт Незалежнасці  80-73) адбудзецца прэс-канферэнцыя камітэта "Салідарнасьць"  з нагоды пачатку святочнай польска-беларускай  акцыі “Святы Мікалай: ад Польшчы да Беларусі”.

Ідэя дабрачыннай акцыі фармату "Ад сям'і да сям'і" палягае ў аказанні дапамогі канкрэтным беларускім сям’ям і на ўзбуджэнні  салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі у сэрцах простых польскіх грамадзянаў. Арганізатары акцыі- Фундацыя "Мы разам" з Вроцлава і Камітэт "Салідарнаьсць"  імкнуцца спрыяць наладжванню сталых моцных кантактаў паміж сем'ямі двух краінаў.

Арганізатары заклікалі палякаў дасылаць школьныя прылады, салодкія падарункі, цацкі і інш. На сайце www.myrazem.eu  змешчаны блізу 20 адрэсаў сем'яў рэпрэсаваных.

Падчас канфэрэнцыі будзуць абмеркаваны планы  развіцця кампаніі па падтрыцы сем'яў рэпрэсаваных, патрапіўшых ў няпростыя ўмовы. У канферэнцыі прымуць удзел валанцёры з усіх  адміністратыўных цэнтраў Беларусі, якія непасрэдна разнясуць падарункі па адрасатах у сваіх рэгіёнах.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.