Камітэт "Салідарнасьць" віншуе Вас і Вашыя сем'і з Раством і надыходзячым Новым Годам і запрашае на Прэс-канфэрэнцыю
3 студзеня а 13-й гадзіне на офісе "Руху за Свабоду" (пр/кт Незалежнасці 80-73) адбудзецца прэс-канферэнцыя камітэта "Салідарнасьць" з нагоды пачатку святочнай польска-беларускай акцыі “Святы Мікалай: ад Польшчы да Беларусі”.
Ідэя дабрачыннай акцыі фармату "Ад сям'і да сям'і" палягае ў аказанні дапамогі канкрэтным беларускім сям’ям і на ўзбуджэнні салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі у сэрцах простых польскіх грамадзянаў. Арганізатары акцыі- Фундацыя "Мы разам" з Вроцлава і Камітэт "Салідарнаьсць" імкнуцца спрыяць наладжванню сталых моцных кантактаў паміж сем'ямі двух краінаў.
Арганізатары заклікалі палякаў дасылаць школьныя прылады, салодкія падарункі, цацкі і інш. На сайце www.myrazem.eu змешчаны блізу 20 адрэсаў сем'яў рэпрэсаваных.
Падчас канфэрэнцыі будзуць абмеркаваны планы развіцця кампаніі па падтрыцы сем'яў рэпрэсаваных, патрапіўшых ў няпростыя ўмовы. У канферэнцыі прымуць удзел валанцёры з усіх адміністратыўных цэнтраў Беларусі, якія непасрэдна разнясуць падарункі па адрасатах у сваіх рэгіёнах.
Пакінуць новы каментар