23 студзеня адбудзецца творчая сустрэча "Гаварыльня" з Алесем Марачкіным

23 студзеня а 19-00 ў будынку галерэі "Ў"  Камітэт “Салідарнасьць” прэзентуе свой новы культурніцкі праект – цыкл сустрэч з  айчыннымі дзеячамі культуры пад агульнай назвай "Гаварыльня".

У фармаце творчай сяброўскай размовы -"гаварыльні", будуць давацца адказы на ўсе магчымыя пытанні, якія хвалююць сучасных творцаў, альбо гледачоў і чытачоў. Першая такая сустрэча  з мастаком  і грамадскім дзеячом Алесем Марачкіным – майстрам, чые творы увайшлі ў скарбніцу айчыннай мастацкай і гістарычнай спадчыны. Ён узгадае, што найбольш паўплывала на яго ў час станаўлення як мастака, пакажа слайды сваіх прац, раскажа, якую карціну ён бы ўзяў з сабой на бязлюдную выспу, а таксама прэзэнтуе сваю новую паэтычную кнігу.

За часам сустрэчы прагучаць не толькі вершы, але і музычныя кампазіцыі і спевы сяброў і вучняў Аляксея Марачкіна.

Сустрэча адбудзецца пры падтрымцы  мастацкага аб'яднання "Пагоня".

Уваход вольны. Прыходзьце, будзе цікава.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.