23 студзеня адбудзецца творчая сустрэча "Гаварыльня" з Алесем Марачкіным
23 студзеня а 19-00 ў будынку галерэі "Ў" Камітэт “Салідарнасьць” прэзентуе свой новы культурніцкі праект – цыкл сустрэч з айчыннымі дзеячамі культуры пад агульнай назвай "Гаварыльня".
У фармаце творчай сяброўскай размовы -"гаварыльні", будуць давацца адказы на ўсе магчымыя пытанні, якія хвалююць сучасных творцаў, альбо гледачоў і чытачоў. Першая такая сустрэча з мастаком і грамадскім дзеячом Алесем Марачкіным – майстрам, чые творы увайшлі ў скарбніцу айчыннай мастацкай і гістарычнай спадчыны. Ён узгадае, што найбольш паўплывала на яго ў час станаўлення як мастака, пакажа слайды сваіх прац, раскажа, якую карціну ён бы ўзяў з сабой на бязлюдную выспу, а таксама прэзэнтуе сваю новую паэтычную кнігу.
За часам сустрэчы прагучаць не толькі вершы, але і музычныя кампазіцыі і спевы сяброў і вучняў Аляксея Марачкіна.
Сустрэча адбудзецца пры падтрымцы мастацкага аб'яднання "Пагоня".
Уваход вольны. Прыходзьце, будзе цікава.
Пакінуць новы каментар