Студэнты праграмы Каліноўскага пачалі збор сродкаў для пацярпелых у Кіеве

Студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Варшаўскім універсітэце, ініцыявалі збор сродкаў для пацярпелых падчас падзей у Кіеве.

Ён праводзіцца ў рамках усяго ВНУ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Таксама студэнты і выкладчыкі напісалі адкрыты ліст кіраўнікам сілавых устаноў Украіны, у якім заклікалі іх ўстрымацца ад ужывання сілы.

«Падзеі ва Украіне - найбольш абмяркоўваная тэма і сярод студэнтаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта. Гэтая трагедыя нікога не пакінула тут абыякавым. Натуральна ёсць велізарнае жаданне хоць чымсьці дапамагчы. У Беларусі даўно дыктатура, мы выдатна ведаем, што гэта такое, таму вельмі перажываем за ўкраінцаў. Мы таксама ведаем, як шмат значыць салідарнасць у такія моманты. Таму ідэя такой акцыі нарадзілася менавіта ў коле беларускіх студэнтаў», - распавяла беларуская праваабаронца Дар'я Корсак.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.