Студэнты праграмы Каліноўскага пачалі збор сродкаў для пацярпелых у Кіеве
Студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Варшаўскім універсітэце, ініцыявалі збор сродкаў для пацярпелых падчас падзей у Кіеве.
Ён праводзіцца ў рамках усяго ВНУ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Таксама студэнты і выкладчыкі напісалі адкрыты ліст кіраўнікам сілавых устаноў Украіны, у якім заклікалі іх ўстрымацца ад ужывання сілы.
«Падзеі ва Украіне - найбольш абмяркоўваная тэма і сярод студэнтаў і выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта. Гэтая трагедыя нікога не пакінула тут абыякавым. Натуральна ёсць велізарнае жаданне хоць чымсьці дапамагчы. У Беларусі даўно дыктатура, мы выдатна ведаем, што гэта такое, таму вельмі перажываем за ўкраінцаў. Мы таксама ведаем, як шмат значыць салідарнасць у такія моманты. Таму ідэя такой акцыі нарадзілася менавіта ў коле беларускіх студэнтаў», - распавяла беларуская праваабаронца Дар'я Корсак.
Пакінуць новы каментар