У Гродна адбылася вечарына салідарнасці з палітзняволенымі

У межах сустрэчы адбыўся збор сродкаў у падтрымку сем’яў палітвязняў. А мясцовыя грамадскія праваабаронцы з Камітэта “Салідарнасьць” і ПЦ “Вясна” падрыхтавалі партрэты ўсіх адзінаццаці палітычных зняволеных з адрасамі, а таксама розныя паштоўкі для падпісання і адпраўлення вязням.

Былы палітвязень, старшыня  Аб’яднанай грамадзянскай партыі  Анатоль Лябедзька, прэзентаваў сваю кнігу пра турму КДБ, у якой апынуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.


Кніга ўяўляе своеасаблівы дзённік, дзе апісваецца кожны дзень побыту ў “амерыканцы”. Яна пачынаецца 20 снежня 2010 года і сканчваецца 6 красавіка 2011, калі Анатоля Лябедзьку вызвалілі.

Анатоль Лябедзька расказаў таксама пра новую грамадскую кампанію “Сумленная гульня”, якая прымеркаваная да чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў траўні бягучага году ў Менску і скіраваная на салідарнасць з палітзняволенымі. 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.