У Гродна адбылася вечарына салідарнасці з палітзняволенымі
У межах сустрэчы адбыўся збор сродкаў у падтрымку сем’яў палітвязняў. А мясцовыя грамадскія праваабаронцы з Камітэта “Салідарнасьць” і ПЦ “Вясна” падрыхтавалі партрэты ўсіх адзінаццаці палітычных зняволеных з адрасамі, а таксама розныя паштоўкі для падпісання і адпраўлення вязням.
Былы палітвязень, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прэзентаваў сваю кнігу пра турму КДБ, у якой апынуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Кніга ўяўляе своеасаблівы дзённік, дзе апісваецца кожны дзень побыту ў “амерыканцы”. Яна пачынаецца 20 снежня 2010 года і сканчваецца 6 красавіка 2011, калі Анатоля Лябедзьку вызвалілі.
Анатоль Лябедзька расказаў таксама пра новую грамадскую кампанію “Сумленная гульня”, якая прымеркаваная да чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў траўні бягучага году ў Менску і скіраваная на салідарнасць з палітзняволенымі.
Пакінуць новы каментар