Варшаўскія "студэнты-каліноўцы" салідарныя з Украінай

У Варшаве адбылася чарговая акцыя падтрымкі Украіны. Гэтым разам беларускія студэнты заклікалі іншых студэнтаў з Украіны і Расеі выйсці на галоўную плошчу горада са сцягамі і плакатамі, каб выказаць салідарнасць з народам Украіны.

"Мы прыйшлі, сёння на плошчу, каб падтрымаць украінцаў у іх няпростым змаганні супраць расейскага вайсковага ўварвання. Нам, маладым людзям, сумна назіраць за тым, як ва ўсім свеце марудна рэагуюць на агрэсію і імперскія амбіцыі Расейскай Федэрацыі." - адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі, студэнт Варшаўскага Ўніверсітэта, Вітаўт Сіўчык.

Удзельнікі акцыі раздавалі інфармацыйныя брашуры пра падзеі ва Ўкраіне і заклікалі мінакоў не быць абыякавымі да праблемаў суседзяў.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.