Цэнзура блакуе турэмную карэспандэнцыю Лобава

Ад Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, даходзіць не ўся карэспандэнцыя.

Пра гэта паведаміла маці палітвязня Марына Лобава.

«Сын тэлефанаваў у суботу, казаў, што здаровы і ўсё нармальна. Спатканне ў нас яшчэ не хутка. Планую ў чэрвені, але не ведаю, адбудзецца ці не — гэта заўсёды пад пытаннем. Калі і будзе, то доўгае», — паведаміла спадарыня Лобава.


Марына Лобава адзначыла, што ў чэрвені ў яго сканчваецца вучоба і ён атрымае дыплом электрагазазваршчыка.

«Праблем з сувяззю ў мяне з Эдуардам няма, але ад іншых людзей да яго і ад яго па нейкіх прычынах даходзіць не ўся карэспандэнцыя», — дадала Марына Лобава.

Нагадаем, Эдуард Лобаў асуджаны да 4 гадоў калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве. Яго і лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў нібыта збіцці мінакоў у Мінску 18 снежня напярэдадні Прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.