Нагляд над Паўлам Вінаградавым падоўжылі на паўгады
У мінскім судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд судовай справы аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляда над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагадаем, што нагляд быў уладкаваны над Вінаградавым ад самага моманта вызвалення ў верасні 2011 года. Павал быў абавязаны знаходзіцца ў хаце ад 20-й гадзіны вечара да 6-й ранку, апроч таго хлапец меў забарону на наведванне публічных месцаў.
Суд Маскоўскага раёну вырашыў падоўжыць нагляд з-за "сыстэматычныя парушэнні рэжыма нагляда". Вінаградаў некалькі разоў траляў у ізалятар на завулку Акрэсціна за адміністратыўныя правапарушэнні.
Апроч таго супрацоўнікі ўнутраных ворганаў недвусэнсоўна далі зразумець Вінаградаву аб непажаданасці ягонага знаходжання ў сталіцы пад час правядзення хакейнага першынства.
«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра з'яжджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсціна. І я абіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.
Post new comment