Нагляд над Паўлам Вінаградавым падоўжылі на паўгады

У мінскім судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд судовай справы аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляда над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагадаем, што нагляд быў уладкаваны над Вінаградавым ад самага моманта вызвалення ў верасні 2011 года. Павал быў абавязаны знаходзіцца ў хаце ад 20-й гадзіны вечара да 6-й ранку, апроч таго хлапец меў забарону на наведванне публічных месцаў.

Суд Маскоўскага раёну вырашыў падоўжыць нагляд з-за "сыстэматычныя парушэнні рэжыма нагляда". Вінаградаў некалькі разоў траляў у ізалятар на завулку Акрэсціна за адміністратыўныя правапарушэнні.

Апроч таго супрацоўнікі ўнутраных ворганаў недвусэнсоўна далі зразумець Вінаградаву аб непажаданасці ягонага знаходжання ў сталіцы пад час правядзення хакейнага першынства.

«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра з'яжджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсціна. І я абіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку