Украінцаў выклікаюць на ўсерасійскі допыт
Расійскія следчыя дапытваюць ўсіх грамадзян Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, у рамках крымінальных справаў "аб ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, забойстве пры абцяжаючых абставінах" на Украіне.
Людзей пытаюць аб дзейнасці губернатара Днепрапятроўшчыны Ігара Каламійскага і кіраўніка украінскага МУС Арсена Авакава, супраць якіх у з мэтай псіхалагічнага ціску расійскія сілавікі распачалі крымінальныя справы. Расейскія следчыя цікавяцца, дзе размешчаны ўкраінскія ваенныя часткі, ці бачылі ўкраінцы на ўласныя вочы забойства, разбурэнні дамоў і помнікаў. Задаюцца навадныя пытанні аб тым, ці былі гэтыя злачынствы загадзя спланаваныя украінскім урадам.
«Мы ўсіх дапытваем: і бежанцаў, і тых, у каго сваякі засталіся на Украіне, і тых, хто ўжо атрымаў дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі РФ, - усіх», - падкрэсліў супрацоўнік прэс-службы СК РФ. Ён растлумачыў, што да цяперашняга часу следчыя сустрэліся з чатырма тысячамі ўкраінцаў. «Больш за ўсё прайшло допытаў у Растове-на-Доне, у Маскве таксама многіх грамадзян Украіны дапытваем», - паведаміў суразмоўца.
Вось такая атрымліваецца дыскрымінацыя па грамадзянскай прыкмеце.
Прэс-сакратар Арсена Авакава Наталля Стаціўка раней патлумачыла «Газеце.Ru» пазіцыю чыноўнікаў па гэтым пытанні. «Што тычыцца гібелі людзей, то ўкраінскі бок і міністэрства ўнутраных спраў Украіны вельмі занепакоеныя гэтым. Там гінуць не толькі расейцы, але і ўкраінцы. На нашу думку, гэта выклікана ў тым ліку умяшаннем з боку Расійскай Федэрацыі», - паведаміла Стаціўка.
Post new comment