Украінцаў выклікаюць на ўсерасійскі допыт

Расійскія следчыя дапытваюць ўсіх грамадзян Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, у рамках крымінальных справаў "аб ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, забойстве пры абцяжаючых абставінах" на Украіне.

Людзей пытаюць аб дзейнасці губернатара Днепрапятроўшчыны Ігара Каламійскага і кіраўніка украінскага МУС Арсена Авакава, супраць якіх у з мэтай псіхалагічнага ціску расійскія сілавікі распачалі крымінальныя справы. Расейскія следчыя цікавяцца, дзе размешчаны ўкраінскія ваенныя часткі, ці бачылі ўкраінцы на ўласныя вочы забойства, разбурэнні дамоў і помнікаў. Задаюцца навадныя пытанні аб тым, ці былі гэтыя злачынствы загадзя спланаваныя украінскім урадам.

«Мы ўсіх дапытваем: і бежанцаў, і тых, у каго сваякі засталіся на Украіне, і тых, хто ўжо атрымаў дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі РФ, - усіх», - падкрэсліў супрацоўнік прэс-службы СК РФ. Ён растлумачыў, што да цяперашняга часу следчыя сустрэліся з чатырма тысячамі ўкраінцаў. «Больш за ўсё прайшло допытаў у Растове-на-Доне, у Маскве таксама многіх грамадзян Украіны дапытваем», - паведаміў суразмоўца.

Вось такая атрымліваецца дыскрымінацыя па грамадзянскай прыкмеце.

Прэс-сакратар Арсена Авакава Наталля Стаціўка раней патлумачыла «Газеце.Ru» пазіцыю чыноўнікаў па гэтым пытанні. «Што тычыцца гібелі людзей, то ўкраінскі  бок і міністэрства ўнутраных спраў Украіны вельмі занепакоеныя гэтым. Там гінуць не толькі расейцы, але і ўкраінцы. На нашу думку, гэта выклікана ў тым ліку умяшаннем з боку Расійскай Федэрацыі», - паведаміла Стаціўка.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку