Баранавіцкія прадпрымальнікі патрабуюць ад міліцыі вызваліць свайго калегу

Заяву начальніку ГАУС за вызваленне Мікалая Чарнавуса падпісалі 105 чалавек.

Індывідуальныя прадпрымальнікі Цэнтральнага гарадскога і Палескага рынкаў напісалі заяву і сабралі 105 подпісаў за вызваленне Мікалая Чарнавуса, які цяпер знаходзіцца ў I-м хіругічным аддзяленні гарадской бальніцы пад наглядам міліцыі. Грамадскі актывіст абвінавачваецца паводле арт. 23.34 ч.3 КаАП – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства прадпрымальнікаў 1 ліпеня.


У заяве на імя начальніка ГАУС палкоўніка Вячаслава Герасімовіча адзначаецца, што Мікалай Чарнавус не ўчыніў супрацьпраўных дзеянняў, бо індывідуальныя прадпрымальнікі самаарганізаваліся 1 ліпеня і правялі сход на каапрынку і ў гарвыканкаме.


Таму яны просяць:

 

  1. праверыць аб’ектыўнасць затрымання 2 ліпеня М. Чарнавуса, улічаючы тое, што ён з’яўляецца інвалідам II-ой групы;
  2. прыняць да ўвагі 105 подпісаў ІП, якія падцвярджаюць факт самаарганізацыі прадпрымальнікаў 1 ліпеня;
  3. вызваліць Мікалая Чарнавуса з-пад варты.


Каля 40 ІПэшнікаў адвезлі гэты калектыўны зварот у гарадскі аддзел міліцыі. А іх прадстаўнікі Мікалай Чарнавус-малодшы і Аляксандр Вайцешык перадалі супольную заяву з подпісамі начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі падпалкоўніку міліцыі Андрэю Урублеўскаму. Супрацоўнік міліцыі, ў прысутнасці Чарнавуса-малодшага і Аляксандра Вайцешыка зарэгістраваў заяву і выказаў надзею, што, магчыма, сёння Чарнавус-старэйшы будзе вызвалены з-пад варты, паведамляе cайт ПЦ “Вясна”.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.