Смех – лепшая зброя супраць цэнзараў

Кампанія «Рок-салідарнасць» абвясціла конкурс творчых працаў, прысвечаны забароненым музыкам.

Арганізатары кампаніі канстатуюць, што «нягледзячы на адносную адлігу, у Беларусі застаюцца забароненыя музыкі». Тут маюцца на ўвазе праблемы, з якімі апошнім часам сутыкнуліся гурты Pet Nihil і Amaroka.

«Мы заклікаем не паддавацца адчаю, а высмейваць самадурства цэнзараў ад культуры праз народную карыкатурную творчасць», – вядзецца ў афіцыйным паведамленні кампаніі.

Фармат працы можа быць які заўгодна – малюнкі, карыкатуры, вершы, аповеды, песні, альбо проста цікавая ідэя. Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі ад арганізатараў конкурсу (дыскі, майкі, плакаты беларускіх гуртоў), а аўтары лепшых працаў – адмысловыя прызы ў выглядзе абанементы на канцэрт беларускіх гуртоў на працягу года. Дасылаць свае працы можна на мэйл: [email protected] да канца жніўня.

«Рок-салідарнасць» – грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія трапілі ў «чорны спіс. Яна створаная 10 снежня 2011 году актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Актывісты кампаніі інфармуюць насельніцтва пра так званыя «чорныя спісы» і пра забароны канцэртаў, раздаюць дыскі беларускіх выканаўцаў, вядуць перапіску з чыноўнікамі, ладзяць выступы айчынных музыкаў і флэш-мобы.

Паводле Tuzin.fm
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.