Трайны ўдар па Вінаградаву, які надоўга пляміць беларускую судовую сістэму

У адзін дзень 9 кастрычніка Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў актывіста Паўла Вінаградава на 1 мільён 200 тысяч рублёў, пакараў арыштам у 15 сутак і працягнуў прэвентыўны нагляд на 1 год.

Яго звінавацілі ў тым, што ён нібыта ўчыніў дробнае хуліганства ў будынку Маскоўскага РУУС 8 кастрычніка, а таксама знаходзіўся ў нецвярозым стане ў грамадзкім месцы (тым жа РАУС). Адпаведна быў асуджаны да сутак і штрафу.

Трэба адзначыць, што Павал прыйшоў у РАУС па неабходнасці. Ён мусіў адзначыцца, бо знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам да канца кастрычніка.

Як паведамляе Радыё Свабода, у той жа дзень 9 кастрычніка адбылося трэцяе разбіральніцтва па справе Вінаградава, адносна працягу прэвэнтыўнага нагляду. Суддзя Вольга Лістраценка падоўжыла прэвентыўны нагляд на 1 год. Супраць Вінаградава сведчыў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС Аляксандр Кур’яновіч.

Павал Вінаградаў, яго сваякі і сябры абураны дзеяннямі міліцыі. Яны лічаць, што на Паўла распачатае сапраўднае паляванне. Супраць яго фабрыкуюць адну за другой адміністратыўныя справы і для таго, каб яго зацкаваць ды прымусіць адмовіцца ад палітычнай актыўнасці, міліцыянты абсалютна непараборлівыя ў сродках. Напрыклад незадоўга да ганебнага трайнога суда 3 кастрычніка а таксакма 11 верасня Паўла пакаралі штрафамі “за незвярозы стан”. Зусім нядаўна, у жніўні, Паўла Вінаградава безпадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Вельмі важна неабыякавым грамадзянам аб'яднацца і выказаць рашучы пратэст супраць недапушчальнага ў цывілізаваным грамадстве свавольства міліцыі адносна Паўла Вінаградава, бо калі сёння прамаўчаць, заўтра пад ударам беззаконня і бяспраўя можа апынуцца любы чалавек.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.