Пачынаецца серыя трэнінгаў па матывацыі для тых, хто быў звольнены з працы

Трэнерам заняткаў з агульнай тэмай «Асабістая эфектыўнасць і матывацыя: формула поспеху» выступае псіхолаг, кансультант, спецыяліст у галіне арт-тэрапеўтычных тэхнік Таццяна Крашэўская

Праграма, якая рэалізуецца пры падтрымцы камітэта "Салідарнасць", дапаможа яе ўдзельнікам, людзям, звольненым за сваю грамадзянскую пазіцыю, даследаваць свае асобасныя асаблівасці, паспрыяць самараскрыццю, самапазнанню, высвятленню «Я-канцэпцыі», ўсведамленню сваіх сацыяльных роляў.

Удзельнікаў азнаёмяць з тэхнікамі для пазітыўнага мыслення і дасягнення поспеху.

Псіхолаг дапаможа выявіць і змяніць асобасныя ўстаноўкі, якія перашкаджаюць у адэкватным самавызначэнні і плённай дзейнасці, знізіць трывожнасць, знайсці прычыны і адпрацаваць навыкі прафілактыкі стрэсавага напружання, адшукаць крыніцы развіцця матывацыі дасягнення поспеху ды ўзмацніць іх дзеянне.

21-22 кастрычніка праходзіць першая сесія трэнінгаў. Тэма: «Асаблівасці асобы: даведайся, хто ты, каб зразумець, што рабіць».

У гэтыя дні разглядаюцца фактары паспяховасці чалавечай дзейнасці, ўзаемасувязь асабістых асаблівасцяў чалавека з перавагай тыпу матывацыі, віды матывацыі (матывацыя да дасягнення поспеху і матывацыя да пазбягання няўдач).

Трэнер распавядзе, як асобасныя асаблівасці і характарыстыка паводзін чалавека суадносяцца з канкрэтным тыпам матывацыі. Запланаваны практычныя заняткі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.