Салідарнасць з Аленай Танкачовай

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend заклікае накіроўваць хадайніцтвы з з просьбай не высылаць праваабаронцу Алену Танкачову з Беларусі.

“Старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Танкачова Алена Барысаўна з'яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, з 1985 года пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. 30 кастрычніка 2014 г. яна атрымала апавяшчэнне аб ануляванні яе віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, 5 лістапада будзе разгледжана пытанне аб яе высылцы з нашай краіны. Многія з вас ведаюць Алену як высокакваліфікаванага спецыяліста і проста добрага чалавека, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. За больш чым 20-гадовы досвед працы ў трэцім сектары Алена дапамагла многім людзям, арганізацыя, якую яна ўзначальвае, аказвае кансультацыі шматлікай колькасці некамерцыйных арганізацый, праводзіць вялікую колькасць адукацыйных мерапрыемстваў, праграмы для студэнтаў”, - адзначаецца ў звароце супрацоўнікаў Lawtrend.

Калегі Алены Танкачовай прапануюць пісаць хадайніцтвы ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска з просьбай не высылаць Алену з краіны і аднавіць яе від на жыхарства. Узор хадайніцтва тут

Дзейнічаць трэба хутка, таму зварот трэба аднесці самастойна ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама (пр-т Незалежнасці, 48Б) ) і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска (вул. Бялінскага, 10) ды зарэгістраваць яго у канцылярыі. Можна таксама адправіць хадайніцтва па факсам: 8017 331-81-68 (Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама), 8017 280-01-62 (Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска).

Падпісаць хадайніцтва можна таксама ў офісе Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10), а таксама ў офісах нашых калегаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26), БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39). Можна таксама накіраваць электронны зварот http://zvarot.by/ru/node/1632

Ініцыятыву ўжо падтрымалі ПЦ “Вясна”, Партыя БНФ, ГА БАЖ, Камітэт “Салідарнасць” ды іншыя арганізацыі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.