Салідарнасць з Аленай Танкачовай
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend заклікае накіроўваць хадайніцтвы з з просьбай не высылаць праваабаронцу Алену Танкачову з Беларусі.
“Старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Танкачова Алена Барысаўна з'яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, з 1985 года пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. 30 кастрычніка 2014 г. яна атрымала апавяшчэнне аб ануляванні яе віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, 5 лістапада будзе разгледжана пытанне аб яе высылцы з нашай краіны. Многія з вас ведаюць Алену як высокакваліфікаванага спецыяліста і проста добрага чалавека, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. За больш чым 20-гадовы досвед працы ў трэцім сектары Алена дапамагла многім людзям, арганізацыя, якую яна ўзначальвае, аказвае кансультацыі шматлікай колькасці некамерцыйных арганізацый, праводзіць вялікую колькасць адукацыйных мерапрыемстваў, праграмы для студэнтаў”, - адзначаецца ў звароце супрацоўнікаў Lawtrend.
Калегі Алены Танкачовай прапануюць пісаць хадайніцтвы ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска з просьбай не высылаць Алену з краіны і аднавіць яе від на жыхарства. Узор хадайніцтва тут.
Дзейнічаць трэба хутка, таму зварот трэба аднесці самастойна ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама (пр-т Незалежнасці, 48Б) ) і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска (вул. Бялінскага, 10) ды зарэгістраваць яго у канцылярыі. Можна таксама адправіць хадайніцтва па факсам: 8017 331-81-68 (Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама), 8017 280-01-62 (Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска).
Падпісаць хадайніцтва можна таксама ў офісе Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10), а таксама ў офісах нашых калегаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26), БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39). Можна таксама накіраваць электронны зварот http://zvarot.by/ru/node/1632
Ініцыятыву ўжо падтрымалі ПЦ “Вясна”, Партыя БНФ, ГА БАЖ, Камітэт “Салідарнасць” ды іншыя арганізацыі.
Пакінуць новы каментар