Бабруйскія актывісты патрабуюць спыніць ціск на сябраў незалежнага прафсаюза

Прадстаўнікі грамадскасці Бабруйска звярнуліся са зваротам да старшыні гарвыканкама, у якім заявілі пра поўную падтрымку звольненых на "Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў" сябраў Свабоднага Прафсаюза Беларускага, якія абвясцілі галадоўку.

Зварот падпісалі мясцовыя кіраўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускага прафсаюзу працаўнікоў Радыёэлектроннай прамысловасці і іншыя, паведамляе bchd.info

Паводле іх словаў, адміністрацыя завода працяглы час аказвае непрыхаваны ціск на сябраў СПБ. "Незаконныя дзеянні службовых асобаў прадпрыемства прыносяць маральныя пакуты не толькі работнікам і іх сем'ям, але і атрымалі негатыўнае стаўленне да таго, што адбываецца з боку жыхароў Бабруйска”, - гаворыцца ў лісце.

"Сёння выразна выяўляецца тэндэнцыя на знішчэнне непажаданых: Мікалая Жыбуля, Алега Шаўчэнкі, Аляксандра Варанкіна, Аляксандра Грамыкі, нягледзячы на іх высокую кваліфікацыю і бездакорную рэпутацыю ў працоўным калектыве прадпрыемства”, - заяўляюць актывісты.

Яны патрабуюць неадкладна спыніць ціск на сяброў СПБ, уступіць у перамовы з удзельнікамі галадоўкі, выканаць іх законныя патрабаванні аб аднаўленні на працы, выйсці з прапановай да Міністэрства прамысловасці аб неадкладным скасаванні кантракту з дырэктарам БЗТДіА А. Аграновічам, які "дыскрэдытуе пасаду кіраўніка прадпрыемства”.

У выпадку невыканання адміністрацыяй заводу законных патрабаванняў звольненых работнікаў, лідары мясцовай дэмакратычнай супольнасці пакідаюць за сабой права заклікаць грамадзян Бабруйскага рэгіёна на акцыю салідарнай падтрымкі галадоўнікаў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.