Камітэт ААН рэгулярна фіксуе парушэнне правоў беларускіх грамадзян

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне права на мірны сход і атрыманне інфармацыі сябра Партыі БНФ Сяргея Лазенкі, а таксама неаднаразовае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых.

Сяргей Лазенка быў затрыманы ў жніўні 2007 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства – сход гарадской арганізацыі Партыі БНФ у офісе партыі ў Брэсце. Акрамя Лазенкі тады былі затрыманы яшчэ 24 чалавекі, сярод якіх -- палітык Павел Севярынец, які прэзентаваў сваю новую кнігу “Лісты з лесу”. Праваабаронца Раман Кісляк нагадаў, што затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна, большасць – пакараныя штрафамі, а Павел Севярынец і Андрэй Шарэнда атрымалі адміністрацыйныя арышты.

Уладзімір Няпомняшчых 7 кастрычніка 2011 года распаўсюджваў сярод жыхароў Гомеля ўлеткі з заклікам да ўдзелу ў Народным Сходзе, які адбываўся з ініцыятывы мясцовых дэмакратаў дзеля абмеркавання сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова таксама пакарала актывіста буйным штрафам. Не знайшоўшы абароны сваіх правоў унутры краіны, актывіст таксама паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Камітэт рэкамендуе беларускім уладам аднавіць актывістаў ў правах, кампенсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».

ПЦ “Вясна” нагадвае, што кожная другая скарга з Беларусі, якая разглядаецца ў Камітэце па правах чалавека ААН, тычыцца парушэння права на свабоду меркаванняў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.