У Мінску прайшла вечарына салідарнасці з Надзеяй Саўчанка (ФОТА)

Украінская лётчыца, якая была захопленая ў палон баевікамі і перададзеная імі ў Расію, чые следчыя органы абвінавацілі яе ў “пасобніцтве ў забойстве журналістаў”, за сваю мужнасць і нязломнасць стала сапраўдным сімвалам вольнай Украіны.

Вечарыну, якая прайшла 26 студзеня на сядзібе Партыі БНФ, адкрыла Ганна Шапуцька. Яна прапанавала напачатку мерапрыемства ўшанаваць загінулых змагароў за Украіну хвілінай маўчання. Спадарыня Ганна распавяла пра гераічную ўкраінскую лётчыцу, якая зараз знаходзіцца ў расійскай турме пад моцным псіхалагічным ціскам і працягвае амаль паўтары месяцы галадоўку пратэсту.

Маленькі хлопчык Усевалад Церашкоў, пляменнік Максіма Вінярскага, кранальна і шчымліва выканаў на флейце мелодыю гімна Украіны. Сам Максім і яшчэ чацвёра чалавек адбываюць адміністратыўныя арышты на Акрэсціна за акцыю памяці 22 студзеня ў гонар беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане.

Павал Севярынец у сваім выступе адзначыў: “Самае галоўнае, да чаго я заклікаю, калі ёсць магчымасць падтрымаць украінцаў, тлумачальнай працай, лістом падтрымкі альбо публічнай акцыяй, рабіце гэта! Болей маўчаць не выпадае”.

“Зараз выяўляецца сапраўднае аблічча зла. У гэтым ёсць таксама божы план”, - сказаў Зміцер Дашкевіч і заклікаў падтрымліваць украінскіх змагароў за свабоду.

Ганна Шапуцька прапанавала паставіць подпіс пад зваротам, які будзе накіраваны прэзідэнту і ўраду Расіі, а таксама ПА АБСЕ. У звароце патрабуецца неадкладна вызваліць Надзею Саўчанка, спыніць вайну, адмовіцца ад падтрымкі сепаратыстаў Расіяй, вызваліць палонных.

На імпрэзе выступіла мастачка Наталлья Бордак, якая прывезла намаляваны адмыслова для вечарыны партрэт Надзеі Саўчанка, які будзе падораны сваякам лётчыцы: “Маё сэрца матулі разрываецца ад болі, што крый Божа, гэта бяда зачэпіць нашу краіну. Трымаць галадоўку больш за 45 дзён - гэта можна параўнаць гэта з пакутамі Хрыста. Мы молімся, каб уваскрэсла Ўкраїна, каб болей не было крыві і слёз”.

Прачытаў вершы а таксама выканаў свае песні бард Зміцер Захарэвіч.

Напрыканцы адбыўся прагляд дакументальнай стужкі “Наша Надзея” рэжысёра Уладзіміра Ціхага.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.